ГРАМА́ДСКА НЕАБХО́ДНАЯ ПРА́ЦА,
1) праца, якая затрачваецца на выраб тавару пры грамадска нармальных умовах вытв-сці, г.зн. пры сярэднім узроўні тэхнікі, сярэдняй інтэнсіўнасці працы і кваліфікацыі работнікаў. Затраты грамадска неабходнай працы складаюць змест грамадскай вартасці адзінкі тавару і характарызуюць яе велічыню.
2) Праца, што размяркоўваецца па галінах вьггв-сці ў адпаведнасці са структурай і велічынёй грамадскіх патрэбнасцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)